| Дата начала конференции | Нет данных/Не применимо |
|---|---|
| Дата начала подачи тезисов | Нет данных/Не применимо |
| Дедлайн подачи тезисов | Воскресенье, 20 апреля 2014 |
| Дата окончания конференции | Нет данных/Не применимо |
| Город проведения | Минск |
| Страна проведения | Беларусь |
| Платное участие | нет |
| Контактный e-mail | info@nashapamiac.org |
Інтэрнет-праект Беларускі архіў вуснай гісторыі МГА «Гісторыка» і МГА «Адукацыя без межаў» запрашае настаўнікаў гісторыi да ўдзелу ў працоўнай групе па стварэнні навучальнага дыска для школьнікаў «Пачатак Другой сусветнай вайны ў памяці жыхароў Беларусі» ( з красавіка па лістапад 2014 г. ).
Першая сустрэча адбудзецца 1 мая ў Мінску з 12 да 15 гадзін.
Асноўная задача праекта – стварыць інавацыйны прадукт, які дасць магчымасць для настаўніка і вучня працаваць з успамінамі сведкаў часу на ўроку ў прывабнай інтэрактыўнай форме. Мяркуецца, што школьнік пазнаёміцца з бачаннем падзей 1939 году відавочцамі, а пасля выканае заданні, больш творча і асэнсавана. Спалучэнне вуснагістарычнага метада і інфармацыйных тэхналогій мусіць зацікавіць цяперашнюю моладзь. Вывучэнне гісторыі Беларусі стане больш цікавым і атракцыйным, а настаўнікі здолеюць выконваць навучальныя планы больш эфектыўна.
Падчас працы над праектам арганізатары пазнаёмяць удзельнікаў з метадалогіяй вуснай гісторыі, а таксама, з прыкладамі выкарыстання вуснагістарычных матэрыялаў на занятках па гісторыі.
У сваю чаргу педагогі на падставе відэаўспамінаў відавочцаў падзей 1939 года, падрыхтуюць заданні для вучняў і правядуць іх апрабацыю на сваіх уроках. Для падрыхтоўкі заняткаў можна выкарыстоўваць інтэрв'ю з Беларускага архіва вуснай гісторыі.
У выніку гэткай супрацы будзе выдадзены інтэрактыўны дыск. На ім будуць змешчаныя інтэрв’ю са сведкамі падзеяў 1939 года, заданні на падставе гэтых інтэрв'ю, а таксама даведачная інфармацыя пра пачатак Другой сусветнай вайны. Усе тэхнічныя працы па стварэнні дыска бяруць на сябе арганізатары праекта.
Заяўкі з пазначэннем кантактнай інфармацыі, матывацыі і вопыту педагагічнай дзейнасці трэба даслаць на электронную пошту info@nashapamiac.org да 20 красавіка 2014 г.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму перавага будзе аддадзена тым, хто раней дашле заяўку.
